«ЗАСЕЎКАМІ» ПАЧАЛІСЯ ВЯСНОВЫЯ РАБОТЫ НА ПАЛЯХ ЧАВУСКАГА РАЁНА!
Першы выхад у поле, інакш кажучы заворванне – гэта вялікая падзея для кожнага селяніна, што сімвалізуе пачатак вясновай працы. З гэтай нагоды ў Чавускім раёне адбылося свята першай баразны на полі ААТ «Аграсервіс» г.Чавусы каля вёскі Пуцькі. Старшыня Чавускага райвыканкама Дзмітрый Акуліч адзначыў, што да зямлі трэба ставіцца з павагай, своечасова выконваць работы, і яна аддзячыць ураджаем, а гэта – дабрабыт.